Зінаіда Дудзюк
У аўторак, 9 кастрычніка, у абласной бібліятэцы імя Горкага прайшла сустрэча з вядомай берасцейскай пісьменніцай Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк. У гэтым мерапрыемствы прынялі ўдзел і вучні нашай школы. З вялікім задавальненнем яны слухалі выршы паэтэсы ў выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта. Пісьменніца расказала пра свой шлях у літаратуру. Цікава было даведацца і пра яе асабістае знаемства з Яўгеніяй Янішчыц, Нінай Мацяш, Уладзімірам Калеснікам.
Пісьменніца падзялілася сваімі планамі на будучае: “Хачу напісаць раман на аснове беларускай міфалогіі”. Вельмі ўразіла, калі Зінаіда Іосіфаўна, адказваючы на пытанне пра паэтычнае крэда, сцвердзіла: “Пішу – таму і жыву, і жыву – таму што пішу на роднай мове”.